Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік на тэму разумнага (рацыянальнага) запазычання. Рэкамендаваная працягласць відэароліка – 3 хвіліны.
Прапануем азнаёміцца з тэставымі заданнямі заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці 2021 года.
Пераможцы штогадовай рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі вызначаны па выніках яе фінальнага этапу 10 снежня 2021 года.
Вызначаны пераможцы і прызёры штогадовага конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.
Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы.
Нацыянальны банк, Міністэрства адукацыі і аўтарскі калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўпершыню ў Беларусі падрыхтавалі вучэбна-метадычны камплект "Асновы фінансавай граматнасці" для факультатыўных заняткаў вучняў 8–9-х класаў, які складаецца з дапаможніка для вучняў і дапаможніка для настаўнікаў (далей – ВМК).
Хтосьці прывык траціць грошы пакуль іх не застаецца зусім. Іншыя купляюць толькі самае неабходнае, лічачы кожную капейку. Адкажыце на дзесяць простых пытанняў і даведайцеся наколькі Вы эканомны чалавек. Магчыма, захочаце зрабіць працу над памылкамі.
Падведзены вынікі конкурсу відэаблогераў "Грошы маюць значэнне", прымеркаванага да правядзення ў Рэспубліцы Беларусь з 22 па 28 сакавіка 2021 года Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week).
З 22 па 28 сакавіка 2021 года ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week). Глабальным каардынатарам гэтай інфармацыйнай кампаніі па павышэнню дасведчанасці моладзі аб фінансах з'яўляецца Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Прапануем вашай увазе прэзентацыю (і тэкст да яе), распрацаваную для правядзення заняткаў па фінансавай граматнасці са школьнікамі і моладдзю падчас міжнароднага Тыдня фінансавай граматнасці, які пройдзе ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, з 22 па 28 сакавіка 2021 г. пад слоганам "Беражы сябе, беражы свае грошы".